У Жабінцы гарэў інтэрнат: жыхар пакоя, дзе пачаўся пажар, быў моцна п’яны

Источник материала:  
25.11.2018 10:30 — Разное
У Жабінцы гарэў інтэрнат: жыхар пакоя, дзе пачаўся пажар, быў моцна п’яны
Фота: МНС

У Жабінцы гарэў інтэрнат. Як паведамляе прэс-служба Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС, інфармацыя пра пажар паступіла на экстраную лінію 24 лістапада ў 11:59. Узгаранне пачалося на другім паверсе трохпавярховага цаглянага будынка па вуліцы Цэнтральнай. На дым спрацавала супрацьпажарная сігналізацыя, што дазволіла жыхарам інтэрната хутчэй зрэагаваць на здарэнне.

Тым не меней супрацоўнікам МНС давялося ратаваць асобных жыхароў з пакояў на другім і трэцім паверсе: з дапамогай спецыяльнай лесвіцы праз вокны вывелі мужчыну 1989 года нараджэння і яго малалетнюю дачку, а таксама яшчэ аднаго жыхара інтэрната 1963 года нараджэння. Яны не пацярпелі. 30 чалавек эвакуяваліся з будынка самастойна.

У агульным калідоры на падлозе выратавальнікі знайшлі мужчыну, які здымаў пакой, дзе і пачаўся пажар. Ён атрымаў апёкі І-ІІ ступені 1% цела, атруціўся прадуктамі гарэння, а таксама ў яго выявілі алкагольную інтаксікацыю. Пацярпелы трапіў у лякарню.

Агонь знішчыў маёмасць у пакоі, закурыў сцены і столь у калідоры. Прычына ўзгарання высвятляецца. Будынак цяпер патрабуе рамонту, на час якога жыхароў (гэта 62 чалавекі) перасялілі ў інтэрнат Жабінкаўскага цукровага завода.  

←Российский журналист: Власть уверила себя, что способна объявить успехом и победой любой позор и подлость

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика