Акция "Жизнь дороже шины!" Пройдет с 26 ноября до 6 декабря
Зімовыя шыны дапамагаюць скараціць тармазны шлях і значна паляпшаюць кіраванне аўтамабілем ва ўмовах галалёду. Рэспубліканская прафілактычная акцыя “Жыццё даражэй за шыны!” пройдзе з 26 лістапада да 6 снежня. Супрацоўнікі ДАІ выступяць у працоўных калектывах, падчас рэйдаў правераць гатоўнасць аўтамабіляў да эксплуатацыі ў зімовы перыяд.
На зімовых шынах павінна быць маркіроўка ў выглядзе горнай вяршыні з трыма пікамі і сняжынкай унутры або знакі “М+S”, “M&S”, “M S” або “All Seasons”. Астаткавая вышыня малюнка пратэктара — не менш за чатыры міліметры. У адваротным выпадку транспартны сродак будзе лічыцца няспраўным, а значыць, не дапускаецца да ўдзелу ў дарожным руху.
Падрыхтаваць аўтамабіль да зімы — не толькі замяніць шыны. Трэба праверыць акумулятар, агульны стан сістэмы ацяплення салона, спраўнасць знешніх асвятляльных прыбораў, заправіць амывальнік вадкасцю, якая не замярзае.
У зімовы перыяд узрастае рызыка дарожна-транспартных здарэнняў. На дарозе ад кіроўцы патрабуецца павышаныя ўважлівасць і асцярожнасць.
Фота для ілюстрацыі.
Аляксандр САВЕЙКА,
часова выконваючы абавязкі
начальніка аддзялення ДАІ РАУС.