Выкананне сацыяльна-эканамічных паказчыкаў разгледзелі на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта
23.11.2018
—
Разное
23 лістапада на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, якое вёў першы намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Мядзвецкас, былі разгледжаны пытанні па выкананні сацыяльна-эканамічных паказчыкаў за 9 месяцаў гэтага года і выкананні бюджэту раёна за гэты ж адрэзак часу, фінансаванні планавых бюджэтных расходаў.
Па першым пытанні з дакладам выступіла намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Шчэберака, якая звярнула ўвагу прысутных на тое, як спрацаваў народнагаспадарчы комплекс раёна за 9 месяцаў, якія прадпрыемствы і арганізацыі справіліся з даведзенымі заданнямі, а ў якіх у гэтым плане існуюць пэўныя цяжкасці.
Начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Галіна Булыга падрабязна спынілася на пытаннях, звязаных з паступленнямі фінансавых сродкаў у бюджэт, іх расходаванні на сацыяльную сферу, выкананне іншых неадкладных задач.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.