Мужчына праваліўся пад падлогу ў хляве, а на яго ўпаў конь (фота)
23.11.2018 10:33
—
Разное

Фота: mchs.gov.by
Мужчына праваліўся пад падлогу ў хляве, а на яго ўпаў конь. Як інфармуе прэс-служба МНС, здарэнне адбылося ўвечары 22 лістапада ў Полацкім раёне ў вёсцы Шпакоўшчына. Мужчына заводзіў у хлеў каня, калі пад нагамі праламіліся дошкі. Ён упаў на глыбіню 1,5-2 метраў і самастойна адтуль вылезці не змог, паколькі быў заціснуты канём.
Пацярпелага і яго каня вызвалілі ратавальнікі. З траўмамі рознай ступені цяжкасці мужчыну шпіталізавалі.