
Фото vitvesti.by
Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 лістапада 2018 г. № 423 за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей ордэнам Маці ўзнагароджана Галіна Станіславаўна Беразоўская — работніца камунальнага сельскагаспадарчага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства “Эксперыментальная база “Свеклавічная”, Зінаіда Аляксандраўна Бруй — работніца адкрытага акцыянернага таварыства “Гарадзейскі цукровы камбінат”, Марыя Іосіфаўна Мысліцкая — хатняя гаспадыня з Нясвіжа.
Сёння ў святочнай абстаноўцы жанчыны атрымаюць свае ўзнагароды.