Выпавший уголёк стал причиной возгорания бани в Слободе
23.11.2018
—
Разное
Без лазні засталіся домаўладальнікі ў вёсцы Слабада Сарочынскага сельсавета – днямі тут адбыўся пажар. Увечары гаспадары вытапілі лазню і памыліся, а ўначы яна ўжо была ахоплена агнём. Будынак моцна пашкоджаны, але ніхто не пацярпеў. Верагодная прычына здарэння – парушэнне правіл эксплуатацыі ацяпляльных прыбораў ці, калі казаць дакладна – выпаўшы з топкі вугольчык. З пачатку года ў раёне зарэгістравана ўжо 17 пажараў.