В Ушачском районе всё больше брендовых магазинов «Родны кут»

Источник материала:  
23.11.2018 — Разное

На мінулым тыдні ў магазіне аграгарадка Вялікія Дольцы высадзіўся дэсант супрацоўнікаў райспажыўтаварыства. У той час як прадаўцы Валянціна Леанідаўна Гаманёк і Кацярына Сяргееўна Волах абслугоўвалі пакупнікоў, без адрыву ад вытворчасці і можна сказаць, на вачах вяскоўцаў іх універсам ператвараўся ў фірменны магазін самаабслугоўвання “Родны кут”. Такім чынам гандлёвая кропка з брэндавай назвай адкрылася ўжо ў шостым населеным пункце раёна: перад гэтым у зялёны колер апрануліся магазіны ў Ільюшыне, Сарочыне, Арэхаўне, Кублічах, Глыбачцы.

Канечне, не ў колеры справа. Аднак зялёны вельмі асвяжыў будынкі крам аграгарадкоў і проста падымае настрой у гэтыя шэрыя дні. Ну а галоўнае, што падчас міні-рэканструкцыі больш рацыянальна выкарыстоўваецца гандлёвая плошча, пакупнікі атрымліваюць магчымасць падысці да кожнага лара ці паліц, не перашкаджаючы іншым і не ствараючы чаргі, разгледзець і выбраць тавар. Як і ва ўсіх “Родных кутах” краіны, у Вялікіх Дольцах застаўся толькі невялікі аддзел з мяснымі вырабамі, дзе вас па-ранейшаму абслужыць прадавец. Адрэжа і ўзважыць каўбасу, сыр, іншыя нефасаваныя тавары.

Знікла ў магазіне пакуль і барная стойка, якая, шчыра кажучы, запатрабавана была слаба. “Пры жаданні яе лёгка вярнуць, а дакладней, адшукаць ёй іншае месца, – тлумачыць загадчык гандлёвага аддзела райспажыўтаварыства Ганна Уладзіміраўна Хамёнак, якая і кіравала працэсам пераўвасаблення магазіна. – Аднак да гэтага часу гарбату, каву ці кактэйлі дальчане пілі пераважна дома. Таму пакуль стойка дэманціравана, а на тым месцы будзе яшчэ адна каса”.В Ушачском районе всё больше брендовых магазинов «Родны кут»

Ганна Уладзіміраўна больш адказвае за акцыі, маркетынг, асартыментны рад, а тут нараўне з іншымі была на малярных работах. Праўда, занальны таваразнаўца (яна ж адказная за гэты магазін) Алена Генадзьеўна Клачок, інжынер па якасці Вера Аляксандраўна Сушанская і інструктар Вольга Уладзіміраўна Дрозд нічога не фарбавалі, а выключна клеілі, замяраючы і адразаючы фірменную плёнку. Атрымлівалася хутка: набілі руку на пяці папярэдніх аб’ектах.

Паралельна шчыравалі электрыкі і рабочыя будаўнічай брыгады, на якіх ляжала і яшчэ больш адказная задача перападключэння кропак разліку.

Яшчэ адна змена датычыцца ўніформы прадаўцоў – вялікадальчане таксама пераапрануліся ў новыя, спецыяльна для іх пашытыя касцюмы, канечне, зялёнага колеру.

В.КАРАЛЕНКА.

←БЖД купит электропоезда, которые доедут из Минска в областной центр за 2,5 часа

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика