У пятніцу ў Беларусі месцамі будзе слабы туман і галалёд
Фота: pixabay.com
Воблачна з праясненнямі будзе ў Беларусі 23 лістапада. Істотных ападкаў не прагназуецца, паведамляе Белгідрамет. Месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе ўначы паўночны, удзень — пераменных напрамкаў, слабы да ўмеранага.
Уначы тэмпература паветра чакаецца ў дыяпазоне 2-8 градусаў марозу, удзень будзе ад -3 да +3.
У суботу, 24 лістапада, месцамі пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі: снег, мокры снег, удзень па паўднёвым захадзе — з дажджом. У асобных раёнах прагназуюцца туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер будзе паўднёвай чвэрці ўмераны.
Тэмпература паветра ўначы прагназуецца 2-8 ніжэй за нуль, пры праясненнях да -11. Удзень чакаецца -3...+3 градусы.
25 лістапада таксама месцамі чакаюцца кароткачасовыя ападкі (снег, мокры снег, па паўднёвым захадзе краіны — з дажджом). У асобных раёнах будзе туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў умераны.
Уначы тэмпература паветра прагназуецца ад 0 да 7 градусаў марозу, удзень будзе -3...+3.