У Салігорску ў гульнявым клубе расіянін страляў з траўматычнага пісталета
22.11.2018 17:20
—
Разное
Здымак з архіву.
У Салігорску ў гульнявым клубе грамадзянін Расіі страляў з траўматычнага пісталета. Здарэнне адбылося каля паловы на шостую раніцы 15 лістапада, пра яго стала вядома толькі цяпер. Мужчына быў у стане алкагольнага ап'янення. Ён здзейсніў некалькі стрэлаў у зале. Спрацавала трывожная сігналізацыя, і на месца аператыўна прыехалі праваахоўнікі. У момант іх з'яўлення некалькі чалавек ляжалі на падлозе, а расіянін трымаў у руках пісталет. Міліцыянеры яго затрымалі. Высветлілася, што ніхто з прысутных ад стрэлаў з траўматычнай зброі не пацярпеў, інфармуе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці.
Расіянін часова жыў у Салігорску. Прычыну сваіх паводзін ён не патлумачыў. Ці будзе распачатая крымінальная справа, пакуль невядома.