Энергию солнца начали использовать в вагонном депо
Купаюцца ў сонечных промнях
У сучасным свеце, калі запасы традыцыйных крыніц энергіі памяншаюцца, а іх выкарыстанне прыводзіць да парніковага эфекту, усё больш звяртаецца ўвагі на альтэрнатыўныя віды энергіі. Адна з такіх — энергія сонца.
На некаторых прадпрыемствах Беларускай чыгункі яе ўжо ўжываюць даволі паспяхова. А вось у Асіповіцкім вузле прыбеглі да падобнага ў вагонным дэпо.
Па праграме энергазабеспячэння ў пункце бягучага адчэпачнага рамонту ўладкавалі 2 геліяўстаноўкі. Знаходзяцца яны на даху і сцяне бытавога корпуса. Энергія сонца трансфармуецца ў цеплавую з дапамогай спецыяльнай вадкасці — прапіленгліколя. Разведзены з вадой, ён з’яўляецца цепланосьбітам і награвае 2 бакі вады ёмістасцю 1000 і 200 літраў, якія выкарыстоўваюцца для мыцця работнікаў прадпрыемства ў душавых пакоях.
Карысць прымянення геліясістэм у тым, што энергія сонца бясплатная, гэта ўзнаўляемы, экалагічна чысты рэсурс. Работа геліяўстановак не патрабуе пастаяннага кантролю з боку чалавека. Найбольш эфектыўна працуюць яны ў цёплы перыяд года — з красавіка па верасень. Наогул жа могуць эксплуатавацца пры тэмпературным рэжыме ад -35°С.
Тэрмін акупляльнасці новага абсталявання — 7 гадоў, 5 з якіх яно працуе на гарантыі.