У Смаргоні прайшла пазачарговая сесія райсавета дэпутатаў
22.11.2018
—
Разное
21 лістапада на пазачарговай сесіі, якую вёў старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Рамановіч, было разгледжана некалькі пытанняў.

Сесію адкрывае старшыня райсавета дэпутатаў Іван РАМАНОВІЧ.
У прыватнасці, аб змяненні межаў сельскіх населеных пунктаў Смаргонскага раёна, аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у рашэнні райсавета дэпутатаў, аб прадастаўленні паверхневага воднага аб’екта ў арэнду для рыбаводства ў рэкрэацыйных мэтах.
Па ўсіх разгледжаных пытаннях дэпутаты прынялі канкрэтныя рашэнні.

З інфармацыяй аб прадастаўленні ў арэнду вадаёма выступае галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі Вольга ВЫСОЦКАЯ.

Начальнік фінаддзела райвыканкама Галіна БУЛЫГА прапаноўвае ўнесці змяненні ў ранейшае рашэнне.

Дэпутаты слухаюць вынесеныя на сесію пытанні.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.