Каля станцыі метро "Каменная Горка" зранку адбыліся два ДТЗ (фота)
22.11.2018 10:23
—
Разное
Фота: minsknews.by
Каля станцыі метро "Каменная Горка" непасрэдна на скрыжаванні вуліцаў Кунцаўшчына і Прытыцкага ў выніку ДТЗ утварыўся затор, інфармуе агенцтва "Мінск-Навіны".
Там сутыкнуліся тралейбус і легкавы аўтамабіль, перакрыўшы аўтамабільны рух па вуліцы Прытыцкага. А побач сутыкнуліся яшчэ два легкавікі.
Грамадскі транспарт на вуліцы Кунцаўшчына ў першай паласе спыніўся. Пасажырам адчынілі дзверы і прапанавалі самастойна дабірацца да станцыі метро.