Як выхаванцы Смаргонскага дзіцячага сада №8 падарожнічалі ў Крэўскі замак

Источник материала:  
22.11.2018 — Разное
Любоў, міласць, пачуцці гонару і павагі да Радзімы – не пустыя словы. Гэтыя пачуцці растуць разам з людзьмі з самага дзяцінства, варта іх толькі абудзіць.

Як выхаванцы Смаргонскага дзіцячага сада №8 падарожнічалі ў Крэўскі замак

Выхаванцам восьмых ясляў-сада вельмі пашанцавала: яны нарадзіліся на слыннай Смаргоншчыне. Каб больш даведацца пра гісторыю свайго краю, хлопчыкі і дзяўчынкі старшай беларускамоўнай групы адправіліся ў падарожжа ў мястэчка Крэва. Маўклівыя муры Крэўскага замка моцна ўразілі дзяцей. Сапраўдны замак! Велічны і старажытны. Так шмат расказана было пра яго: мне, як выхавальніку, прыйшлося нават скласці цэлую ілюстраваную кнігу “Нізка гісторый, адаптаваных для дзяцей дашкольнага ўзросту”. Дзеці малявалі, канструявалі, гулялі ў Крэўскі замак, правяралі веды па гісторыі сваіх татаў і мам. Нават бабулі і дзядулі былі далучаны да абмеркавання таямніц замка і яго ўладальнікаў.

Зацікаўленасць выхаванцаў падтрымаў цудоўны экскурсавод народнага гісторыка-краязнаўчага музея ў ВПК “Крэўскі яслі-сад - сярэдняя школа” Міхаіл Міхалькевіч. Даступна і змястоўна расказаў пра Юр’еву гару, якой так цікавіліся дзеці, легенды замка, пра крэўскіх кукуцёў, паказаў шмат старажытных прыладаў працы і побыту, трафеі войнаў, якія апальвалі сваім агнём крэўскія землі.

Не толькі дзеці, але і мамы, якія суправаджалі ў падарожжы, атрымалі задавальненне і зарад пазітыўных эмоцый ад экскурсіі. А цэлы шэраг цікавых фотаздымкаў, зробленых імі, дапаможа захаваць свае ўражанні і зойме пачэснае месца ў сямейных альбомах выхаванцаў.

Нічога, што хлопчыкаў і дзяўчынак яшчэ цікавяць больш рыцары і каралеўны Крэўскага замка, яго таямнічыя падзямеллі і прывіды, а Вітаўт і Ягайла – на адзін твар. Не страшна, што яны блытаюць вятрак і млын, а жорны параўноўваюць з сучаснай кавамолкай. Шчырасць, адкрытасць малых, жаданне рабіць свае ўласныя адкрыцці дапамогуць не толькі даведацца шмат цікавага пра сваю малую радзіму, але і палюбіць яе ўсім сэрцам.

Як выхаванцы Смаргонскага дзіцячага сада №8 падарожнічалі ў Крэўскі замак

Як выхаванцы Смаргонскага дзіцячага сада №8 падарожнічалі ў Крэўскі замак

Як выхаванцы Смаргонскага дзіцячага сада №8 падарожнічалі ў Крэўскі замак

Як выхаванцы Смаргонскага дзіцячага сада №8 падарожнічалі ў Крэўскі замак

Эдзіта БРАНЦЭВІЧ, выхавальнік установы дашкольнай адукацыі “Яслі-сад №8 г. Смаргоні”.

Фота Вольгі КАВАЛЬСКАЙ і Ганны ІВАНОВАЙ.

 

←Как организации усилить конкурентное преимущество на рынке труда?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика