С 1 декабря автомобили должны быть переобуты
З 1 снежня да 1 сакавіка аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай масай да 3,5 тон уключна, легкавыя і грузапасажырскія аўтамабілі — звыш 3,5 тон, аўтобусы да 5 тон павінны быць абсталяваны зімовымі шынамі.
Адклад не ідзе на лад. Народную мудрасць варта прыгадаць аўтамабілістам, чый транспарт “абуты” не па сезоне. Аварыі на дарогах у першыя дні замаразкаў невыпадковыя. Іх можна папярэдзіць, калі своечасова замяніць летнія шыны на зімовыя.
На галалёдзе ці снежнай кашы зімовыя шыны даказалі сваю практычнасць і надзейнасць. Не трэба на іх эканоміць. Здароўе і жыццё куды больш каштоўныя.
Будзьце ўважлівымі на дарозе ў непагадзь. Выбірайце хуткасць, улічваючы стан праезнай часткі і дарожную сітуацыю.
Фота для ілюстрацыі.
Аляксандр САВЕЙКА,
часова выконваючы
абавязкі начальніка аддзялення ДАІ РАУС.