На Ушаччине чествовали работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности АПК

Источник материала:  
21.11.2018 — Разное

У пятніцу раённы цэнтр культуры і народнай творчасці ледзь умясціў у сваёй зале шматлікіх гасцей – на святочным мерапрыемстве ўшаноўвалі лепшых прадстаўнікоў са шматлікай кагорты аграрыяў. Цёплых слоў у адрас тых, хто цэлы год аддаваў сілы на палях і фермах, гучала нямала.
Наш раён па праве можна назваць аграрным: у гэтай сферы працуюць амаль 750 чалавек, угоддзі гаспадарак займаюць звыш 42 тысяч гектараў ці 29 працэнтаў плошчы раёна, а больш пятай часткі выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг прыходзіцца на 9 сельгаспрадпрыемстваў. Працаваць жа ім даводзіцца ў няпростых умовах надвор’я, на глебах з нізкім балам урадлівасці, пры недахопе ўгнаенняў і абаротных сродкаў. На Ушаччине чествовали работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности АПК

– Агульны раённы каравай сёлета склаў больш 14 тысяч тон зерневых і амаль 1300 тон рапсу. Дзяржзаказ па пастаўках зерня выкананы на 100 працэнтаў, а рапсу – на 81. За 10 месяцаў бягучага года вытворчасць мяса склала 2722 тоны, малака – 7319, пры сярэднім надоі на карову 2120 кілаграмаў. На ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана 23,2 цэнтнера кармавых адзінак, паляпшэнне якасці і захаванасці якіх будзе забяспечана за кошт павелічэння нарыхтоўкі сенажу ў палімернай упакоўцы і адыходу ад трамбавання яго ў буртах. Да канца года плануецца ўвесці ў эксплуатацыю новы цэх на 150 галоў на малочнатаварным комплексе “Завячэлле”. Трэба вырашаць яшчэ многа пытанняў, сярод якіх і аднаўленне статку, але ў цэлым у 2019 год мы глядзім з аптымізмам, – спыніўся на некаторых сельскагаспадарчых момантах у сваім выступленні старшыня райвыканкама Уладзімір Генадзьевіч Аўдошка.

Ён падкрэсліў, што за ўсімі лічбамі – праца механізатараў і жывёлаводаў, кіраўнікоў і спецыялістаў, адзначыў гаспадаркі і працаўнікоў, якія прыклалі максімум намаганняў для выканання пастаўленых задач. Словы ўдзячнасці старшыня адрасаваў таксама ўстановам і арганізацыям Ушаччыны, якія на працягу года аказвалі дапамогу сельгаспрадпрыемствам. Асобна У.Г.Аўдошка падзякаваў партнёрам з Полацкага КХП, дзякуючы якім абнаўляецца тэхнічны парк гаспадарак, з’явіліся і высокапрадукцыйныя зернеўборачныя камбайны “Нью Холанд”. “Але ні адна суперсучасная тэхніка сама працаваць не будзе, таму наш залаты капітал – гэта людзі! Многія падумаюць, што сёлета як ніколі было шмат узнагароджаных, на што хочацца сказаць: для работнікаў сяла, якія нястомна працуюць ад цямна да цямна і без выхадных – узнагарод не шкада!” – дадаў У.Г.Аўдошка.На Ушаччине чествовали работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности АПК

Старшыні райвыканкама быў уручаны галоўны каравай, духмяныя боханы атрымалі і кіраўнікі гаспадарак, а таксама старшыня прафкама філіяла “Ушацкі” ЗАТ “Віцебскаграпрадукт” Віктар Васільевіч Кажан – адзінага ў раёне перапрацоўчага прадпрыемства аграпрамысловага комплексу, пасля чаго распачалася ўрачыстая цырымонія ўшанавання перадавікоў. На сцэну за Ганаровымі граматамі, Падзякамі раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў, дыпломамі райсельгасхарча ўзнімаліся пераможцы ў індывідуальных намінацыях.

Самай прадстаўнічай на свяце каторы год запар стала дэлегацыя “Ільюшынскага”. Работнікаў гаспадаркі не было хіба што толькі сярод пераможцаў у жывёлагадоўчых намінацыях. “Мы ў аб’ектыў усе не змесцімся, а калі пра кожнага з нас хоць пару радкоў напісаць, вам старонак у газеце не хопіць!” – жартавалі працаўнікі падчас агульнага фотаздымка на памяць.

Адзначыліся ў хлебаробчым цыкле гэтага года і аграрыі “Вялікадолецкага”. Сяргей Вусько на сваёй “Лідзе-1300” намалаціў амаль столькі ж, колькі іншыя камбайнеры на больш прадукцыйных КЗС-1218, Віктар Жванскі таксама ўвайшоў у лік лепшых, як і ў мінулым годзе стаў другім на адвозцы зерня Генадзь Качан і гэта пры тым, што перавозіў зерне не на хуткім МАЗе, а на МТЗ-82. Нямала эталонных гектараў выпрацавалі Генадзь і Віталь Букі, верхнія радкі ўпэўнена занялі і жывёлаводы гаспадаркі. Вялікадолецкія аграрыі, напэўна, раўняюцца на свайго кіраўніка – Іван Піліпавіч Дарошчанка ўдастоены Ганаровай граматы камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама. Такую ж узнагароду атрымалі галоўны аграном ААТ “Дземенец” Ігар Уладзіміравіч Іванюта і начальнік аддзела эканамічнага рэгулявання сельгасвытворчасці райсельгасхарча Наталля Эрыкасаўна Мончык.
На Ушаччине чествовали работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности АПК

“Сёлета другі сезон, як сеў на КВК-800, і другі раз, як трапіў у лік пераможцаў на корманарыхтоўцы”, – казаў Аляксандр Бараўцоў, які разам з Віктарам Хадасевічам і Юрыем Юркевічам прадстаўляў “Агра-Селішча”. А вось усе ўзнагароды ад “Глыбачан” сабраў Андрэй Літвін, якому на сцэну давялося выходзіць тры разы. Прыемна, што не адстае ад работнікаў са стажам і маладзейшае пакаленне. Віталю Буку з “Вялікадолецкага”, Аляксандру Гусёнку з “Арэхаўна”, Ігару Кароткаму з “Ільюшынскага”, якія зноў трапілі ў лік лепшых, смела даручаюць самыя адказныя ўчасткі.

Не засталіся ўбаку ад ушанавання перадавікоў і грамадскія аб’яднанні, якія традыцыйна ўзнагароджваюць аграрыяў як за дасягненне вытворчых паказчыкаў, так і за актыўную жыццёвую пазіцыю, удзел у грамадскім жыцці сваіх калектываў. Ганаровымі граматамі Віцебскага абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу адзначаны намеснік начальніка райсельгасхарча Сяргей Аляксандравіч Белагрыўцаў і бухгалтар, старшыня прафкама “Ільюшынскага” Жанна Васільеўна Клопава, падзяка райкама аб’яўлена механізатару гаспадаркі Юрыю Буку. “Сярод усіх сельскагаспадарчых кампаній найбольшая ўвага традыцыйна надаецца жніву і пераможцы спаборніцтва ўшаноўваюцца адразу ў працэсе збору ўраджаю. Сёння ж хацелася б адзначыць тых, хто вылучыўся на іншых палявых работах”, – патлумачыла падчас свайго выступлення старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Бернардаўна Клімашэўская. Дыпломы ж ад арганізацыі размеркаваліся паміж вялікадолецкімі і ільюшынскімі перадавікамі: Сяргей Філімонаў, Віталь Бука, Мікалай Хамёнак сталі лепшымі на сяўбе, узворванні і падрыхтоўцы глебы, а Аляксандр Майсеенка, Анатоль Спірыдзёнак, Уладзімір Лёля і Дзмітрый Бурак – на ўнясенні ўгнаенняў, касьбе траў, здрабненні зялёнай масы, валкаванні і прасаванні сена. Зрэшты, менавіта А.Спірыдзёнак у гэты вечар сабраў найбольшы ўраджай узнагарод – на сцэну ён падымаўся аж 4 разы! “У мяне сакрэт просты: працаваць так, каб не было сорамна за зробленае, рабіць па максімуме і ў той жа час якасна! А яшчэ шчыра хварэю за родную гаспадарку і кожная пара года для мяне ўдарная!” – падзяліўся перадавік.
На Ушаччине чествовали работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности АПК

Горача віталі і пераможцаў конкурсу па добраўпарадкаванні, які райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу праводзіў сёлета пад знакам Года малой радзімы. “Агра-Селішча” заняло першае месца ў намінацыі “Лепшы мехдвор”, “Ільюшынскі” – “Лепшы адміністрацыйны будынак”, філіял “Маяк-Ушацкі” – “Лепшы жывёлагадоўчы будынак”. Прызнанне было падмацавана грашовымі сертыфікатамі.

Карысную справу працягнула і грамадскае аб’яднанне “Белая Русь”. Стымулам далейшай плённай працы і грамадскай дзейнасці для актывістаў пярвічкі “Ільюшынскага” Міхаіла Рэута, Аляксандра Кемстача і Аляксандра Селівёнка стануць каштоўныя падарункі і лісты падзякі, якія яны атрымалі з рук кіраўніка раённай арганізацыі Н.М.Марковіч.
На Ушаччине чествовали работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности АПК

Прысутнічалі на свяце і былыя працаўнікі галіны – механізатары, жывёлаводы, аператары машыннага даення, спецыялісты. Сёлета адметнасцю свята стала тое, што кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў уручалі ім кветкі, прэміі і памятныя падарункі на галоўнай сцэне раёна. “Прыемна, што не забываюць, цэняць і памятаюць пра наш працоўны уклад”, – аднагалосна казалі ўражаныя цеплынёй і ўвагай ветэраны.

Не абышлося і без іншых прыемных сюрпрызаў. Галоўны аграном Полацкага камбіната хлебапрадуктаў Валерый Пятровіч Бумажэнка і дырэктар фірмы “Камплект-наладка”, ураджэнец нашага раёна Іван Дзмітрыевіч Дзямешка, які выступіў у якасці спонсара, заахвоцілі асобных працаўнікоў каштоўнымі падарункамі. Прэзенты атрымалі механізатар “Маяка-Ушацкага” Яўген Кулянок, кіраўнікі “Глыбачан” і “Агра-Селішча” Сяргей Іванавіч Кірпічонак і Антон Юльянавіч Анэцька, а калектыў малочнатаварнага комплексу “Завячэлле” (загадчык – П.Седзіна) – тэлевізар!На Ушаччине чествовали работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности АПК

Агульным жа падарункам для ўсіх прысутных сталі шматлікія музычныя кампазіцыі ад работнікаў культуры: горача апладзіравалі працаўнікі сяла, якія ў сілу спецыфікі сваёй дзейнасці вельмі рэдка становяцца гасцямі канцэртаў і выстаў. А таму і надзвычай каштоўныя для іх вось такія святочныя дні адпачынку.

Вольга КАМАРКОВА.

←Анастасия Щипанова представила Беларусь на конкурсе "Мисс Земля"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика