Гомельскага школьніка, які ішоў на зялёнае святло, на пераходзе збіла аўто
21.11.2018 12:52
—
Разное
Фота: uvd.gomel.by
Дзевяцігадовы школьнік трапіў у рэанімацыю пасля ДТЗ у Гомелі, паведамляе uvd.gomel.by.
Хлопчык пераходзіў праезную частку на вуліцы Ільіча па рэгуляваным пешаходным пераходзе на зялёнае святло. У гэты момант яго збіў аўтамабіль "ВАЗ-2109", за рулём якога быў 49-гадовы кіроўца. Здарэнне адбылося 20 лістапада прыкладна ў 11:45.
У выніку наезду дзіця давялося шпіталізаваць у рэанімацыю з цялеснымі пашкоджаннямі.
Як удакладняе onliner.by, хлопчык ішоў у школу на факультатыў.