У чацвер у Беларусі будзе ад -3 да +2
21.11.2018 13:34
—
Разное
Фота: pixabay.com
Пераважна хмарнае надвор'е без істотных ападкаў прагназуецца ў Беларусі 22 лістапада, паведамляе Белгідрамет.
Уначы і зранку месцамі будзе слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер чакаецца паўночна-заходні слабы.
Уначы слупок тэрмометра пакажа 1-7 градусаў ніжэй за нуль. Удзень будзе ад -3 да +2.