У аэрапорце Шарамецьева самалёт насмерць збіў чалавека (відэа)
21.11.2018 10:07
—
Разное
Фота: pixabay.com
У маскоўскім аэрапорце Шарамецьева пасажырскі самалёт пры выхадзе на ўзлёт збіў чалавека, піша sb.by.
Трагічны інцыдэнт адбыўся ўвечары 20 лістапада, у 20.10. Самалёт накіроўваўся з Масквы ў Афіны. Падчас руху па ўзлётна-пасадачнай паласе ён сутыкнуўся з невядомым прадметам. Пазней выявілася, што гэта быў мужчына, які атрымаў цяжкія траўмы і памёр на месцы.
Паводле звестак расійскіх СМІ, гэта быў 25-гадовы грамадзянін Арменіі, якога дэпартавалі з Іспаніі. Праз Маскву ён ляцеў на радзіму.
Ёсць інфармацыя, што падчас палёту з Іспаніі мужчына паводзіўся скандальна, таму яго знялі з рэйса.