На пажары ў Мінску загінуў чалавек (фота)
Фота: mchs.gov.by
Трагічна завяршыўся пажар у шматкватэрным доме на вуліцы Берута ў Мінску.
Паведамленне пра пажар ратавальнікі атрымалі 20 лістапада ў 11:20. Відавочцы распавялі пра задымленне на першым паверсе пяціпавярховіка, перадае прэс-служба МНС.
Супрацоўнікі МНС выявілі, што ў жылым пакоі кватэры загарэлася маёмасць. Плошча пажару складала 10 квадратных метраў. З суседніх кватэраў з дапамогай масак былі выратаваныя чатыры чалавекі, у тым ліку двухгадовае дзіця. Акрамя таго з пад'езда быў эвакуяваны 21 чалавек.
У пакоі, дзе адбыўся пажар, ратавальнікі знайшлі непрацуючага мужчыну, які быў у гасцях у гаспадыні кватэры. Самой жанчыны падчас пажару дома не было.
Агонь пашкодзіў маёмасць у жылым пакоі.
Ратавальнікі высвятляюць прычыну пажару, разглядаюць некалькі версій.