Халодная помста ў падвале
21.11.2018
—
Разное
Пракурорам Івацэвіцкага раёна ўзбуджана крымінальная справа па арт. 153 Крымінальнага кодэкса Беларусі “Наўмыснае нанясенне лёгкага цялеснага пашкоджання”. У ходзе расследавання было ўстаноўлена, што 45-гадовая Ларыса П., жыхарка Івацэвічаў, у начны час пасля ўзніклай сваркі з мужам Мікалаем П. нанесла яму ўдар нажом у спіну.
Як развіваліся падзеі ў той вечар у кватэры на трэцім паверсе? Ларыса П. знаходзілася нападпітку, паміж ёй і мужам (ён быў цвярозы) узнікла сварка. Яна як быццам скончылася “мірна”, муж накіраваўся ў падвальнае памяшканне дома па сваіх справах, але Ларыса П. ніяк не магла супакоіцца, нервавалася. У рэшце рэшт яна схапіла адзін з нажоў з кухоннага набору і праз дзясятак хвілін накіравалася за мужам.
Там, у падвальным памяшканні, яна нанесла яму ўдар нажом у спіну, пасля чаго кінула “зброю” і пабегла назад у кватэру.
Мікалая П. выратаваў той факт, што ён добра апрануўся, адзенне пагасіла сілу ўдару, тым не менш, мужчына, хаця і не моцна, але быў паранены.
Эпізод трапіў у поле зроку праваахоўных органаў, было прынята рашэнне ўзбудзіць крымінальную справу і ўзяць “на аловак” гэтую сям’ю, бо звычайна сямейна-бытавая сфера самым горшым чынам вылучаецца ў дадзеным сэнсе. Сваркі і скандалы, якія суправа-
джаюцца панажоўшчынай, сёння, на жаль, не здзіўляюць.
Віталій КУРАТНІК, следчы Івацэвіцкага райаддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.