Первые льняные "Дожинки" в Дубровно и участие в них миорчан

Источник материала:  
21.11.2018 — Разное
>

Первые льняные "Дожинки" в Дубровно и участие в них миорчан Першыя льняныя “Дажынкі”не толькі на Віцебшчыне — у краіне — прайшлі ў Дуброўне. Менавіта гэты раён у лідарах па вырошчванні даўгунцу.

Для льнаводства не лепшыя часы, на Віцебшчыне засталося восем ільнозаводаў з шаснаццаці. Аднак паступова стратэгічна важная галіна пачынае ажываць. Сёлета атрымалі найлепшы за апошнія гады ўраджай, павялічылі вытворчасць трасты. На прадпрыемствы паступае новая тэхніка, яны атрымалі фінансавую падтрымку.

Ва ўрачыстасцях у Дуброўне прынялі ўдзел старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў, памочнік Прэзідэнта — інспектар па Віцебскай вобласці Віталь Вовк, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы Нацыянальнага сходу Анатоль Лукашоў. Была арганізавана выстава прадукцыі Дубровенскага льнозавода і Аршанскага льнокамбіната і экспазіцыя ручнікоў. Дэманстравалі працэс апрацоўкі лёну ўмельцы мясцовага Дома рамёстваў.


Вынікі работы на льняным полі падвяла генеральны дырэктар дзяржаб’яднання “Вітабллёнпрам” Таццяна Ярома. Узнагароджаны лепшыя калектывы і работнікі галіны.


Первые льняные "Дожинки" в Дубровно и участие в них миорчан У льняных дажынках прымала ўдзел дэлегацыя Міёрскага льнозавода пад кіраўніцтвам дырэктара Аляксандра Міхайлава. Дыпломы з урачыстасці прывезлі механізатар-камбайнер Анатоль Мацур і вадзіцель Анатоль Лагун, не змог атрымаць яго асабіста з-за хваробы аграном Анатоль Вашкель.


У інтэрв’ю “Сельскай газеце” Анатоль Мацур адзначыў:
— На заводзе сямнаццаць гадоў, згадзіліся правы трактарыста, якія атрымаў у школе. Тэхніка на ўборцы лёну сур’ёзная. Патрэбны спрыт, першыя гады было складана. Не шкадую, што лёс прывёў у сельскую гаспадарку. Калі працаваць сумленна, можна добра зарабляць. Крыху крыўдна, што іншым ільнозаводам дапамаглі з тэхнікай. Да нас пакуль чарга не дайшла. Працуем на старой, але вынік, як бачыце, не горшы. Спадзяёмся, і на нашай вуліцы будзе свята.


Міёрскія льнаводы вярнуліся з першых абласных ільняных “Дажынак” з патрабаваннем старшыні аблвыканкама: у наступным годзе дашліфаваць тэхналогію вырошчвання даўгунцу, абнавіць тэхніку, каб усе работы ўкладваліся ў тэхналагічны рэгламент — максімум два тыдні. Неабходна забяспечыць такія якасныя і валавыя паказчыкі па ўраджаі, якія дазволяць поўнасцю загрузіць сыравінай прадпрыемства. 

Фота  з  сайта https://agronews.com і архіва рэдакцыі.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

←Слова поддержки: Лукашенко встретился с участниками детского «Евровидения»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика