Адпаведнае рашэнне прыняў абласны выканаўчы камітэт.
Мяркуецца, што ў дні святочных навагодніх мерапрыемстваў павіншаваць дзяцей у інтэрнацкія ўстановы, прыёмныя і апякунскія сем’і, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, цэнтры навучання і рэабілітацыі, дзіцячыя бальніцы прыедуць кіраўнікі аблвыканкама і яго структурных падраздзяленняў, абласных арганізацый, дэпутаты, старшыні райвыканкамаў. 28 снежня ў Палацы культуры г. Маладзечна адбудзецца абласное дабрачыннае свята, на якім дзяцей чакаюць адмысловая забаўляльная праграма і навагоднія падарункі.