У Мінску сутыкнуліся аўтобус і маршрутка, у бальніцу завезлі 5 чалавек (фота)
20.11.2018 13:44
—
Разное
Фота: Следчы камітэт
У Мінску сутыкнуліся аўтобус і маршрутка, інфармуе ў Telegram сталічнае ДАІ. Здарэнне адбылося каля 12-й гадзіны ў аўторак, 20 лістапада, на вуліцы Матусевіча. Адзначаецца, што сутыкненне дапусціў кіроўца маршрутнага таксі. Аўтобус рухаўся перад ім у той жа паласе. З 7 пацярпелых 5 чалавек завезлі ў Бальніцу хуткай меддапамогі для пастаноўкі дыягназу. Траіх пацярпелых пасля агляду з бальніцы адпусцілі, у аднаго чалавека чэрапна-мазгавая траўма, у яшчэ аднаго пасажыра падазрэнне на сур'ёзны вывіх, дадае БЕЛТА.
Супрацоўнікі ДАІ высвятляюць усе абставіны ДТЗ.