Уначы ў сераду ў Беларусі чакаецца да 10 градусаў марозу
20.11.2018 14:51
—
Разное
Фота: БЕЛТА
У сераду, 21 лістапада, у Беларусі будзе без істотных ападкаў. На асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 1-7 градусаў марозу (пры праясненняў — да -10), у дзённыя гадзіны — ад -2 да +3 градусаў, інфармуе БЕЛТА.
Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца і ў чацвер. У пятніцу ўначы пры праясненнях будзе да мінус 13 градусаў.