Мужчына ў Ельскім раёне забіў бацькоў і спрабаваў зарэзаць сябе
20.11.2018 15:30
—
Разное
Фота: sk.gov.by
Ельскі райаддзел Следчага камітэта 19 лістапада пачаў крымінальную справу на 33-гадовага жыхара аграгарадка Зашыр'е. Яго падазраюць у замаху на забойства дзвюх асобаў.
Паводле інфармацыі следства, зранку 19 лістапада мужчына ў сябе дома некалькі разоў ударыў нажом свайго 58-гадовага бацьку і 59-гадовую маці. Пасля гэтага мужчына ударыў нажом сябе.
Бацька падазраванага памёр ад ранаў на месцы здарэння. А маці памерла ўначы 20 лістапада ў шпіталі.
Мужчыну шпіталізавалі ў непрытомным стане.