У сетцы інтэрнэт знойдзены рэсурс, што пазіцыянуе сябе як неафіцыйны сайт Беларусбанка, паведаміла прэс-служба банка.
Кіраўніцтва звяртае ўвагу кліентаў на тое, што дакладную і аператыўную інфармацыю аб прадуктах і паслугах банка, узнагароджаннях і інш., можна даведацца толькі на афіцыйным сайце ўстановы www/belarusbank.by. Беларусбанк заклікае грамадзян быць пільнымі.
Сяргей КУРКАЧ,
“Звязда”.