У Музеі Беларускага Палесся працуе экспазіцыя кракаўскіх батлеек
20.11.2018
—
Разное
>
Аб тым, што набліжаецца час зімовых святаў - Каляд і Новага года - нагадваюць не толькі надвор’е і календар, але і новая выстава ў Музеі Беларускага Палесся. На ёй прадстаўлены ўзоры, напэўна, найпрыгажэйшых кракаўскіх батлеек. Такі цуд створаны рукамі майстроў, і яго трэба бачыць, нетаропка разглядаць.
Распаўсюджаная ў хрысціянскім свеце традыцыя ствараць батлейку, што ўзгадвае падзеі, звязаныя з нараджэннем Іісуса, у старажытнай польскай сталіцы атрымала характэрную асаблівасць. За шмат стагоддзяў існавання з’явілася свая школа, адметны стыль, у якім выкарыстоўваюцца мясцовыя матывы, найперш архітэктурныя, гарадскія паданнні, каларыт…
Цяпер Кракаўская батлейка адносіцца да сусветных мастацкіх каштоўнасцей UNESCO, штогод ладзіцца конкурс лепшых прац. Менавіта адны з лепшых твораў прэзентаваў для агляду пінчукам Гістарычны музей горада Кракава, дзякуючу ўдзелы ў міжнародным культурным праекце Польскага інстытута ў Мінску і Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Брэсце.
Батлейшчык Філіп ФАТАМАЙЧЫК
Прычым на адкрыццё экспазіцыі прыехалі тыя, хто мае непасрэднае дачыненне да каляднага «цуда з Кракава» - намеснік дырэктара музея Ганна Сліва-Сухавяк, куратар выставы Малгажата Нехай, галоўны рэстаўратар Ганна Пэр-Жыволевска, батлейшчык Філіп Фатамайчык , які правеў майстар-клас з юнымі пінчанамі.
Вітаючы гасцей, старшыня гарадскога Савета дэпутатаў Лявонцій Лемяшэўскі падзякаваў польскі бок за супрацоўніцтва ў галіне культуры і адзначыў уласцівасць традыцыі батлейкі на Палессі. Выставай пацікавіўся намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Палхоўскі.
Дарэчы, паўтара стагоддзя таму назад у «Нарысах беларускага Палесся» благачынны святар Іван Эрэміч падзяліўся ўражаннем ад батлеечных прадстаўленняў, якія бачыў на кірмашах у гарадах і мястэчках. А сёлета ў Пінску на вераснёўскім праваслаўным фестывалі «Радасць» на працягу тыдня працаваў «Батлеечны тэатр» нядзельнай школы пры мінскім Свята-Елісавецінскім манастыры. Зараз маем магчымасць пазнаёміцца з калядным звычаем на кракаўскі манер. Між іншым, у заходняй царкве першы стварыў містэрыю нараджэння Сына Божага ў форме жывога тэатра святы Францыск, чыя манаская супольносць з`явілася ў Пінску яшчэ прыканцы ХIV стагоддзя. Таму не выпадкова, што на выставу завіталі выхаванцы духоўнай семінарыі на чале з ксяндзом-рэктарам Андрэем Рылка.
Вячаслаў ІЛЬЯНКОЎ
Фото аўтара