Люстрадзён на сёньня

Источник материала:  
20.11.2018 — Разное
Люстрадзён на сёньня

20 лістапада 1910 г. у в. Раманаўка ў сям’і селяніна нарадзіўся удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Герой Савецкага Саюза Мікалай Іванавіч АБРАМЧУК.

Рускі. Пасля заканчэння школы працаваў катляром на суднарамонтным заводзе імя К. Маркса ў Астрахані. У 1926 г. скончыў школу ФЗВ, вучыўся на рабфаку Інстытута інжынераў воднага транспарту.

У Чырвонай Арміі з 1932 года. Па пуцёўцы ЦК ВЛКСМ у 1933 годзе быў накіраваны ў Энгельскую ваенна-авіяцыйную школу. У 1936 годзе атрымаў прызначэнне на Далёкі Ўсход, служыў у Прымор’е. Член ВКП (б) з 1938 года.

На фронце з чэрвеня 1941 года. Ваяваў на Паўднёва-Заходнім, Сталінградскім, 1-м Украінскім франтах. Здзяйсняў вылеты на штурмоўку жывой сілы і тэхнікі супраціўніка, забяспечваў прыкрыццё і суправаджэнне сваіх самалётаў-бамбавікоў і штурмавікоў. 1 жніўня 1942 г. капітан Абрамчук ахоўваў Сталінградскую чыгуначную станцыю і пры адбіцці атакі групы самалётаў праціўніка збіў асабіста два самалёты Ю-88. Адзін з членаў экіпажаў быў узяты ў палон.

Камандзір эскадрыллі 894-га знішчальнага авіяцыйнага палка 101-й знішчальнай авіяцыйнай дывізіі СПА тэрыторыі краіны капітан Абрамчук да чэрвеня 1943 г. здзейсніў 239 паспяховых баявых вылетаў, асабіста збіў 11 самалётаў ворага.

Указам Прэзідыюма Вярхоўнага Савета СССР ад 9 кастрычніка 1943 г. за мужнасць і гераізм, праяўленыя ў паветраных баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі капітану Мікалаю Іванавічу Абрамчуку прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» (№ 1239).

Люстрадзён на сёньня

За час вайны зрабіў 300 баявых вылетаў, знішчыў 16 самалётаў праціўніка.

Пасля вайны М. І. Абрамчук служыў у рэактыўнай авіяцыі. З 1954 г. падпалкоўнік Абрамчук — у запасе. Жыў у Кіеве. Памёр 1 лютага 1974 г. Пахаваны ў Кіеве на Лук’янаўскіх вайсковых могілках.

Люстрадзён на сёньня

Узнагароджаны ордэнам Леніна, 2 ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны ІІ ступені, 10 медалямі.

У гонар М.І. Абрамчука ў в. Ізабелін ўсталявана мемарыяльная дошка.

←Как делать генеральную уборку, чтобы получить идеальную чистоту в доме

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика