Гродзенец друкаваў 100-рублёвыя купюры на прынтары

Источник материала:  
19.11.2018 18:32 — Разное
Гродзенец друкаваў 100-рублёвыя купюры на прынтары
Фота: uvd.grodno.by

У Гродне на пачатку лістапада былі зафіксаваныя тры выпадкі фальшывых купюр. Як піша uvd.grodno.by, да пацярпелых падыходзіў малады чалавек, які прасіў размяняць сторублёвую купюру. А потым людзі даведваліся, што атрымалі падробку.

На рынку "Паўднёвым" 3 лістапада малады чалавек мяняў купюру ў індывідуальнай прадпрымальніцы. Жанчына перадала невядомаму грошы для размену, а той кінуў сторублёвую купюру і стаў уцякаць. Неўзабаве гродзенка пабачыла, што яе падманулі, і паведаміла праваахоўнікам. 

Яшчэ праз два дні хлопец гэтаксама мяняў грошы ў тытунёвым кіёску. А падчас абмену 8 лістапада ён выхапіў грошы ў прадавачкі, чым выклікаў падазрэнне. Жанчына кінулася наўздагон за маладым чалавекам, але той уцёк.

Неўзабаве міліцыя затрымала 21-гадовага непрацуючага гродзенца. Пры ім выявілі шэсць купюр аднаго наміналу і з адзіным серыйным нумарам. Дома ў хлопца знайшлі 6 аркушаў паперы фармату А4, на якіх былі нанесеныя малюнкі купюры ў 100 рублёў. Па словах міліцыянтаў, юнак купіў прынтар, на якім і рабіў фальшывыя купюры. 

Захоўванне, выраб і збыт фальшывых купюр лічыцца цяжкім злачынствам. Максімальнае пакаранне за яго — сем гадоў пазбаўлення волі.

←В Минске по подозрению в мошенничестве задержан гражданин Германии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика