ХХI Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў «Анімаёўка 2018» праходзіў у Магілёве з 25 па 28 кастрычніка. Для ўдзелу ў конкурсе дзіцячай анімацыйнай творчасці было прадстаўлена 54 фільма з 5 краін.
Прыз «Малы крыштальны аловак» і дыплом у намінацыі «Самы пазнавальны анімацыйны фільм» атрымаў фільм «Легенда пра Мірскі замак», аўтар Вераніка Радзівонава; дзіцячая анімацыйная студыя «Карандаш», кіраўнік і педагог Анастасія Міхайлаўна Клачкова , г. Магілёў, Беларусь.
Кіраўніцтва Мірскага замка запрасіла Вераніку разам з бацькамі і кіраўніком студыі “Карандаш” бясплатна наведаць замак у любы час!
Віншуем пераможцу і прапануем азнаеміцца з мультфільмам!
Па матэрыялах mogilevnews.by.