Аўтобус ХК “Дынама-Мінск” трапіў у аварыю ў цэнтры сталіцы (фотафакт)

Источник материала:  
17.11.2018 17:38 — Разное
Аўтобус  ХК “Дынама-Мінск” трапіў у аварыю ў цэнтры сталіцы (фотафакт)
Фота: "Наша Ніва"

Аўтобус ХК “Дынама-Мінск” трапіў аварыю ў цэнтры сталіцы. У аўтобус збоку ўрэзаўся джып. Пацярпелых няма

Як піша “Наша Ніва”, ДТЗ адбылося на Нямізе, пад мостам з праспекта Пераможцаў. Цікава, што кіроўца джыпа схаваў свой нумар.

“Дынама” цяпер рыхтуецца да выязной серыі з чатырох матчаў. У панядзелак — першая гульня ў Хабараўску з “Амурам”. У пятніцу “зубры” прайгралі дома “Аўтамабілісту” — 0:4.

Клуб працягвае заставацца на апошнім радку ў Заходняй канферэнцыі, на бал адстаючы ад “Северсталі” і на дзевяць ад зоны плэй-оф.
 

←Москвич умер от передозировки корвалолом и пустырником

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика