Паважаныя работнікі аграпрамысловага комплексу раёна!
Дарагія ветэраны сельскагаспадарчай вытворчасці!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу, абласным фэстам працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2018».
Усё змяняецца ў гэтым свеце, а сельская праца застаецца неабходнай усім і кожнаму. Сціплы карміцель і вялікі працаўнік, селянін быў і застаецца галоўнай надзеяй і апорай краіны. Сваім гаспадарскім стаўленнем да зямлі, адказнасцю, высокім майстэрствам ён стварае годныя ўмовы для развіцця аграпрамысловага комплексу.
Хлеб даецца няпроста. Сабраны ўраджай - вынік карпатлівай працы, прымянення сучасных агратэхналогій, зладжанай работы працоўных калектываў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Прыемна, што ў гэтай адказнай справе актыўны ўдзел прымае моладзь.
Мы ўдзячны ўсім работнікам сельскагаспадарчай вытворчасці, чыімі поспехамі ганарыцца раён, ветэранам працы, якія перадаюць свае веды і вопыт маладому пакаленню, удзячны пенсіянерам, якія працягваюць працаваць.
Мы выказваем словы падзякі работнікам прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасці. Менавіта з іх дапамогай увесь сабраны ўраджай даходзіць да стала спажыўцоў.
Мы кажам вялікае дзякуй за добрасумленную працу і настойлівасць у дасягненні пастаўленых мэтаў. Упэўненыя, вы прымножыце дасягнутае і будзеце працаваць з поўнай аддачай на карысць роднай Іўеўшчыны.
Жадаем усім моцнага здароўя, багатых ураджаяў, спрыяльных умоў і надвор'я, добрых перамен у жыцці і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.