У Расіі на будоўлі беларус хацеў адказаць на званок і ўпаў з вышыні
16.11.2018 19:34
—
Разное
Здымак з архіву. Фота: minsknews.by
У Валгаградзе на будоўлі беларус-мантажнік хацеў адказаць на званок на мабільны тэлефон і ўпаў з вышыні. Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 14 лістапада. Загінулы быў брыгадзірам. У момант здарэння ён скончыў працу і спускаўся ўніз, таму спецыяльную страхоўку ўжо адчапіў. Сведкі кажуць, што ўвагу мужчыны адцягнуў тэлефонны званок. Як піша "Волгоградская правда", беларуса ў цяжкім стане завезлі ў бальніцу, дзе ён уначы памёр.
Будаўнік прыехаў у Расію на заробкі. На аб'екце ён выконваў фасадныя працы па атынкоўцы і афарбоўцы.