Конкурс чытальнікаў польскай паэзіі адбыўся ў Воранаўскім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі

Источник материала:  
16.11.2018 — Разное

Конкурс чытальнікаў польскай паэзіі адбыўся ў Воранаўскім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі

Беняконскія, доцішскія, жырмунскія, забалацкія, канвелішскія і нацкія школьнікі чытаюць творы польскіх паэтаў у арыгінале і натхнёна дэкламуюць іх творы.


Конкурс чытальнікаў польскай паэзіі адбыўся ў Воранаўскім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі

 Яны годна прадэманстравалі гэта на конкурсе чытальнікаў польскай паэзіі, што адбыўся ў Воранаўскім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. Пранікнёна, артыстычна, з разуменнем аўтарскай пазіцыі дэкламавалі вершы хлопчыкі і дзяўчынкі, большасць з якіх выступала на конкурсе такога кшталту не ўпершыню. Гледачы з замілаваннем слухалі вершы і балады знакамітага Адама Міцевіча, адкрывалі для сябе новых польскіх аўтараў і здзіўляліся таленту нашых дзяцей. Настолькі іх расчулілі Валерыя Гарбіна і Вікторыя Картановіч з Беняконскай школы, Арцём Шымялевіч з Доцішскай, Іван Догель і Уладзіслаў Юхневіч з Жырмунскай, Эвяліна Вільчэўская і Аляксандра Пышынская з Забалацкага НПК, Сафія Кічко і Аляксей Залога з Канвелішскага, Валерыя Тжэцяк з Нацкага НПК. Ім яны адрасавалі апладысменты, ну а самыя гарачыя дасталіся, канешне ж, пераможцам дэкламатарскага конкурсу. Імі сталі доцішскія дзяўчынкі —  Каміла Ціхановіч і Валянціна Матусевіч, а таксама Анастасія Белазомб з Беняконяў.


Конкурс чытальнікаў польскай паэзіі адбыўся ў Воранаўскім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі

Конкурс чытальнікаў польскай паэзіі адбыўся ў Воранаўскім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі

Лідары выпрабавання ўжо некалькі год запар вывучаюць польскую мову на факультатыўных занятках. Не раз яны святкавалі перамогі ў конкурсе чытальнікаў польскай паэзіі. Пажадаем ім поспеху 24 лістапада, калі яны прадставяць Воранаўшчыну на абласным этапе!


Конкурс чытальнікаў польскай паэзіі адбыўся ў Воранаўскім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі

Конкурс чытальнікаў польскай паэзіі адбыўся ў Воранаўскім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі

Конкурс чытальнікаў польскай паэзіі адбыўся ў Воранаўскім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі

Конкурс чытальнікаў польскай паэзіі адбыўся ў Воранаўскім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі

Марына КАНДРАТОВІЧ.

Фота аўтара.

←Без наук – как без рук. Почему на Западе принято учиться всю жизнь, а у нас - нет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика