Только в Осиповичах производят недробленую овсяную крупу. Интересные факты от работников местного «мелькомбината»
16.11.2018
—
Разное
Важнае месца на канвееры Асіповіцкага вытворчага ўчастка ААТ “Бабруйскі КХП” займаюць аўсяныя крупы. Менавіта пра аўсянку і зрабілі падборку цікавых фактаў спецыялісты прадпрыемства:
- людзі распачалі вырошчваць авёс некалькі тысяч гадоў назад;
- на аснове яго вырабляецца мноства карысных для здароўя прадуктаў харчавання, у тым ліку спецыфічная мука талакно і звычайная аўсяная мука, крупы, аўсяная кава;
- пасля рэканструкцыі крупацэха ў 2010 годзе тут была ўстаноўлена лінія германскай фірмы “Шуле мюленбау” па вытворчасці крупаў аўсяных недраблёных і шматкоў аўсяных не патрабуючых варкі, што дазволіла вырабляць 950 тон крупаў штомесячна;
- 80% выпускаемай прадукцыі рэалізуецца на экспарт;
- асноўныя імпарцёры — Расія і Сербія;
- тэхналагічны працэс вытворчасці аўсяных крупаў на мясцовым прадпрыемстве складаецца з наступных этапаў: ачыстка аўса ад смецця на сепаратары і дробнага зерня на элеватары; адабранае зерне па транспарцёрнай стужцы паступае ў крупацэх; у крупацэху № 2 на лініі апрацоўкі аўса адбываецца пазбаўленне зерня ад плёнак і варсінак пасродкам лушчэння; крупа прапускаецца праз сепаратар, дзе ачышчаецца ад прымесяў і дробных фракцый, і фотасепаратар, дзе адбываецца аддзяленне прымесяў, якія адрозніваюцца па колеры; выбай гатовай прадукцыі, яе ўпакоўка і маркіроўка;
- за студзень-кастрычнік на прадпрыемстве выраблена 6800 тон крупаў аўсяных;
- крупы аўсяныя недраблёныя І гатунку зараз вырабляюцца ў Беларусі толькі ў Асіповічах;
- усяго з 2011 года па сёлетні кастрычнік рэалізавана на экспарт 40572 тоны аўсяных крупаў — 644 вагоны.