Не промахнулся никто!В Ушачах прошли соревнования по стрельбе

Источник материала:  
16.11.2018 — Разное

У тым, што стральба – адзін з самых папулярных ва ўшачан відаў спорту, можна было ўпэўніцца ў суботу. У ціры Ушацкай школы сабралася шмат людзей: пазмагацца за званне лепшых снайпераў раёна пажадалі дванаццаць каманд розных арганізацый, і відавочна, што ніхто не прамахнуўся з выбарам свайго занятку ў гэты выхадны дзень!

Асабліва прыемна, што ў пратаколе побач з прызнанымі фаварытамі значыліся і каманды, якія апошнім часам не так часта прымаюць удзел у спартыўных мерапрыемствах. А каманда райветстанцыі ўвогуле з’явілася на старце раённага турніру ўпершыню за доўгі час: “Нам персанальна патэлефанавалі арганізатары спаборніцтваў і запрасілі далучыцца – ну як тут было адмовіцца? – з усмешкай расказвае кіраўнік арганізацыі Вольга Расціславаўна Сінякова, якая ўзначаліла групу падтрымкі сваёй каманды. – Да таго ж, трапнасць – вельмі неабходная рыса для ветэрынараў: зараз у раёне ідзе туберкулінізацыя статкаў, а прынцып работы пнеўматычнага безігольнага ін’ектара вельмі падобны на стральбу!” І хоць дружная каманда ў складзе Юліі Юрэвіч, Яўгена Стэльмаха і Васіля Зеленіка ў агульным выніку стала восьмай, спартыўным “дэбютам” ветэрынары засталіся задаволены і паабяцалі, што пастараюцца прыняць удзел і ў іншых раённых спаборніцтвах. Прыемна было ўбачыць у ціры і зборную ПМК-66. “Атрымаўшы запрашэнне на турнір, вырашылі выставіць каманду, хоць і было складана закрыць жаночую “вакансію”: расказваюць намеснік дырэктара па камерцыйнай дзейнасці Дзяніс Іваненка і прараб Мікалай Грыневіч. – Вынікам не вельмі задаволены, але гэта будзе стымулам для трэніровак перад будучымі спаборніцтвамі!”. Прысутнічалі ў пратаколе каманды Ушацкай ПМС і “Аховы”, традыцыйна актыўныя ў спартыўным жыцці раёна зборныя ЦРБ, аддзела па адукацыі, РАНС і ТЦСАН, ЖКГ. Гонар апошняй, прынамсі, адстойваў сямейны снайперскі дуэт Юрыя і Надзеі Барадулька, які побач не толькі ў жыцці і на рабоце, але і на спартыўных пляцоўках. “Любоў да стральбы нам прывілі яшчэ ў школе апантаныя сваёй справай ваенрукі – Пётр Станіслававіч Леановіч, што вёў урокі ў мяне ў Вялікадолецкай, і Сяргей Трафімавіч Белавусаў, які выкладаў у мужа ва Ушацкай”, – расказала жанчына.Не промахнулся никто!В Ушачах прошли соревнования по стрельбе

Ну і, зразумела, варта прыгадаць каманды, якія сталі лепшымі. Чацвёрку замкнула зборная райвыканкама, якую вёў за сабой кіраўнік раёна Уладзімір Генадзьевіч Аўдошка. Страляючы ў адной з першых сесій, ён выбіў 45 ачкоў і задаў даволі высокую планку, пераўзысці якую ўдалося толькі нашым прафесіяналам – трэнерам ДЮСШ Уладзіміру Верлаву (46) і Пятру Варатынскаму (47). Менавіта гэтыя ўдзельнікі ўтварылі прызавую тройку сярод мужчын. Самымі ж трапнымі прадстаўніцамі прыгожай паловы сталі выключна маладыя настаўніцы: Крысціна Голубева, што выступала за аддзел па адукацыі, выбіла 42 балы, пацвердзіла фаварыцкі статус Таццяна Плікат з Ушацкай СШ (43), ну а яе калега з Арэхаўскай Кацярына Гірсёнак паказала лепшы вынік – 44 ачкі.

Што датычыцца агульнакаманднага заліку, то тут таксама трыумфатарамі сталі педагогі: Арэхаўская школа, за якую апроч Кацярыны выступалі Уладзімір Магілін і Аляксандр Грысюк, атрымала бронзу, ДЮСШ, дзе мужчын-стралкоў падтрымала Наталля Раманоўская, стала другой, а “золата” выйгралі гаспадары ціра – каманда Ушацкай СШ, за якую разам з Т.Плікат выступалі Аляксандр Тарасеня і Павел Паршонак, стала самай стабільнай. Але галоўнае, канечне, не рэзультаты і нават не каштоўныя падарункі, якія, дарэчы, атрымалі ад арганізатараў – раённага фізкультурна-спартыўнага клуба – усе прызёры ў асабістым заліку і члены каманды-пераможцы. Важна, што гэты суботні дзень удзельнікі і госці турніру правялі цікава, адчулі запал барацьбы і жаданне ўдасканальвацца. “Вельмі рада сваёй перамозе і прызавому месцу нашай дружнай каманды! – не хавала эмоцый пасля ўзнагароджання Кацярына Гірсёнак. – Цікавасць да стральбы нашым вучням і настаўнікам прывівае выкладчык фізкультуры Уладзімір Мікалаевіч Магілін, які трэці год працуе ў Арэхаўне. Сама ж я паспрабавала страляць толькі летась і, напэўна, аказалася здольнай вучаніцай!”Не промахнулся никто!В Ушачах прошли соревнования по стрельбе

Спадабаліся спаборніцтвы і тым, хто прысутнічаў у ціры ў ролі гледачоў. А шасцігадовая Арына Карэйша  не толькі пахварэла за калег бабулі Ганны Карлаўны Лышко з сацыяльнай службы, але і ўпершыню патрымала ў руках сапраўдную вінтоўку! Дзяўчынка яшчэ дашкольніца, але ўжо займаецца на аддзяленні фартэпіяна і ходзіць на плаванне ў ДЮСШ. І гэта выдатна падмацоўвае нашу ўпэўненасць, што спартыўныя традыцыі Ушаччыны будуць працягвацца!

Наталля БАГДАНОВІЧ.

←Кроссовер Kia Sportage сменил "лицо" на фоне обвала продаж

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика