Уважаемые труженики сельского хозяйства, работники
перерабатывающей промышленности агропромышленного комплекса и ветераны отрасли Несвижчины!
Искренне поздравляем вас с профессиональным праздником!
Работа на земле всегда требовала от людей высокой самоотдачи и хозяйского отношения к делу. Труженики села из года в год проявляют мастерство и ответственность за судьбу урожая, активно применяют новейшие технологии и успешно обеспечивают продовольственную безопасность страны. Неоценим труд людей, которые выращивают хлеб, производят молоко и мясо, перерабатывают сельскохозяйственную продукцию. Нынешний год для Несвижчины был успешным, хотя и не простым. Мы гордимся производственными достижениями трудовых коллективов нашего района.
Высочайшее мастерство рачительного хозяина отличает тружеников села и сегодня. Пусть будет благоприятным новый хозяйственный год! Пусть будет щедрой на урожай белорусская земля!
Примите огромную благодарность за всё то, что вы делаете на благо нашей любимой Беларуси!
Желаем вам и вашим семьям крепкого здоровья, счастья, благополучия и новых трудовых достижений!
Несвижский районный
исполнительный комитет.
Несвижский районный
Совет депутатов.
Прыміце святочныя віншаванні
Паважаныя працаўнікі аграпрамысловага комплексу Нясвіж-скага раёна!
Сардэчна віншую вас з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК! Наша прафесійнае свята — гэта і падвядзенне вынікаў, і абазначэнне галоўных шляхоў далейшага развіцця галіны. Служыць зямлі, памнажаць яе багацце — адзін з самых ганаровых і высокіх абавязкаў чалавека. Жадаю вам дастойна выконваць гэтую місію. Няхай стваральная, самаадданая праца прыносіць добры плён і задавальненне. І вельмі важна адзначыць: вашы добрасумленныя адносіны да справы, прафесіяналізм і майстэрства дазваляюць вырашаць задачы забеспячэння харчовай бяспекі краіны і павышэння эфектыўнасці вытворчасці.
Асобныя словы ўдзячнасці адрасую ветэранам сельскай гаспадаркі. Вашы вопыт і мудрасць дапамаюць прадстаўнікам малодшага пакалення своечасова прымаць правільныя рашэнні, ваш яскравы прыклад служэння зямлі і выбранай прафесіі — як пуцяводная зорка, якая асвятляе шлях наперад, кліча да новых здзяйсненняў.
Дарагія землякі! Вялікі дзякуй вам за самаадданую працу, нястомныя рукі і гарачыя сэрцы, за вашу неабыякавасць і энтузіязм, жаданне дабівацца новых вышынь. Няхай з кожным годам багацее наша ніва і ваш стол заўсёды ўпрыгожвае духмяны хлебны каравай.
Моцнага здароўя вам, вашым родным і блізкім, далейшых поспехаў у нялёгкай, але высакароднай працы на зямлі!
З павагай Мікалай РАДАМАН,
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь, старшыня рэспубліканскага
аграпрамысловага союза “БелАПС”,
старшыня СВК “Агракамбінат Сноў”.
Паважаныя жыхары
Нясвіжа і Нясвіжскага раёна!
Па даўняй традыцыі ўвосень беларусы падводзяць вынікі сваёй працы на зямлі і плануюць будучы год. Адказная праца кожнага ў гэтай галіне забяспечвае дабрабыт усёй нашай краіне, спрыяе яе ўмацаванню. Таму для нас было і застаецца важным гэта свята — Дзень работ-нікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК.
Сардэчна віншую ўсіх працаўнікоў сельскай гаспадаркі з гэтым святочным днём.
Ад усёй душы жадаю вам спрыяльных умоў для працы, добрага здароўя, заслужанай павагі грамадства, дабрабыту і ладу ў вашых сем’ях.
Алена АНІСІМ,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Паважаныя працаўнікі сельскай гаспадаркі
і перапрацоўчай прамысловасці, ветэраны
аграпрамысловага комплексу Нясвіжчыны!
Шчыра віншую вас з прафесійным святам! Ваша нялёгкая праца ў адной з асноўных галін эканомікі краіны патрабуе высокай самаддачы, адказнасці і заслугоўвае глыбокай павагі і прызнання. Сваёй любоўю да выбранай справы вы забяспечваеце штодзённы дабрабыт роднай зямлі, сям’і, кожнага чалавека.
Няхай вашы стараннасць і цярпенне, прафесіяналізм і майстэрства і надалей садзейнічаюць паляпшэнню жыцця людзей, павышэнню прэстыжу сельскай гаспадаркі і ўмацаванню эканамічнай моцы нашай дзяржавы.
Няхай спаўняюцца ўсе вашы запаветныя мары, а лёс радуе нечаканымі прыемнымі падарункамі. Моцнага здароўя, плёну ў працы, душэўнай раўнавагі і святочнага настрою!
З павагай Людміла ВІТКО,
дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў,
дырэктар Нясвіжскай цэнтральнай
раённай бібліятэкі імя П. Пранузы.