Пацверджана беларускае грамадзянства дальнабойшчыка, загінулага ў Германіі
15.11.2018 14:45
—
Разное

Фота: скрыншот з відэа.
Высветлена асоба і пацверджана беларускае грамадзянства дальнабойшчыка, загінулага ў Германіі. Раней пра гэта сведчылі толькі ўскосныя дадзеныя, інфармуе БЕЛТА.
Як інфармавала Еўрарадыё, трагічнае здарэнне адбылося 14 лістапада на аўтадарозе каля Брандэнбурга. Фура з расійскімі нумарамі, якой кіраваў беларус, урэзалася ў спадарожны грузавік. Пры ўдары абедзве машыны загарэліся. Грамадзянін Беларусі не змог выбрацца з кабіны грузавіка.