По заготовке кормов 1 место занял Михаил Константинов

Источник материала:  
15.11.2018 — Разное
По заготовке кормов 1 место занял Михаил КонстантиновУ адказе за кармы

Падчас нарыхтоўкі кармоў у ААТ “АграБаравінка” асноўная нагрузка кладзецца на плечы Міхаіла Канстанцінава, і сёлета ў яго першае месца ў раёне сярод механізатараў, якія працавалі з навяснымі касілкамі.

Шосты год запар КЗР з дзевяцімятровай касілкай КПР-9 давяраюць менавіта надзейнаму і працавітаму Міхаілу.  “Сёлета скасіў травы больш як на дзвюх тысячах гектарах, – расказаў Міхаіл Кірылавіч. – У гэтым годзе нарыхтоўвалі кармы з вясны і да позняй восені, можна сказаць, паўгода. Назапасілі ўдосталь і сенажу, і сена”. Мясцовы язвінскі хлопец, Міхаіл Канстанцінаў працуе ў гаспадарцы больш як чвэрць стагоддзя. У зімова-стойлавы перыяд М. К. Канстанцінаў перасаджваецца на “Амкадор”, і ў час нашага прыезду на ферму Язвіна мужчына грузіў арганіку. Зімой чакае не менш важная работа – з траншэй грузіць кармы, якія развозяць па розных фермах гаспадаркі.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №89 ад 16.11.2018 г.
←Подросток дал пощечину "городовому". Милиция его нашла и заставила извиняться на камеру

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика