Калі будзе павільён на аўтобусным прыпынку ў вёсцы Каты?

Источник материала:  
15.11.2018 — Разное
14 лістапада з 15 да 16 гадзін у памяшканні Сінькоўскага сельвыканкама праводзіў выязны прыём грамадзян намеснік старшыні райвыканкама Генадзь БЫЧКО.

Калі будзе павільён на аўтобусным прыпынку ў вёсцы Каты?

Намеснік старшыні райвыканкама Генадзь БЫЧКО і старшыня Сінькоўскага сельвыканкама Сяргей ПАЧЫКОЎСКІ гутараць з жыхаркай вёскі Каты.


Да яго звярнулася з праблемным пытаннем жыхарка Катоў, якую аб гэтым папрасілі аднавяскоўцы, чые дзеці ходзяць у школу. Справа ў тым, што ў гэтай вёсцы няма аўтобуснага павільёна. Таму дзеці, якія чакаюць аўтобус, няўтульна сябе адчуваюць ў выпадку дажджу ці снегу. Раней можна было перачакаць непагадзь пад страхой будынка былога клуба, які знаходзіцца непадалёку ад прыпынку. Але гэты будынак перадалі прыватніку, які абгарадзіў тэрыторыю. А яшчэ каля прыпынку адсутнічае ліхтар вулічнага асвятлення. Раніцай у асенне-зімовую пару школьнікам прыходзіцца стаяць на прыпынку ў цемры.

Старшыня Сінькоўскага сельвыканкама Сяргей Пачыкоўскі сказаў, што з асвятленнем на аўтобусным прыпынку пытанне вырашыцца хутка, патрэбна толькі заяўка. А наконт павільёна намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко патэлефанаваў начальніку ДРБУ-134  Аляксандру Сідаровічу, які паведаміў, што ўстаноўка павільёна на аўтобусным прыпынку ў вёсцы Каты запланавана на наступны год.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

←Начался сезон охоты на пушную дичь

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика