Метэаролагі абяцаюць жыхарам раёна на бліжэйшыя дні менш воблачнае надвор’е, чакаецца вяртанне туману, а ноччу тэмпература паветра сур’ёзна панізіцца.
Сёння, 15 лістапада, будзе воблачна без праясненняў, дождж і месцамі мокры снег на працягу ўсяго дня. Увечары, верагодней за ўсё, зноў апусціцца туман, пагоршае бачнасць. Будзьце ўважлівыя на дарозе! Удзень — +2…+3 °С, уначы — 0…+1 °С.
У пятніцу, 16 лістапада, спецыялісты абяцаюць яснае надвор’е, удзень магчымы туман, вецер паўночны да 4 метраў за секунду. Дзённая тэмпература складзе 1…3 градусы вышэй за нуль, а вось уначы — ад 0…да -5 °С.
Субота, 17 лістапада, таксама будзе бязвоблачнай, толькі ўдзень магчымы невялікі туман, ўвечары — ападкі, у выглядзе мокрага снегу. Паказчыкі ветру застануцца ў межах папярэдняга дня. Паветра ўдзень складзе -1…+2 °С, ноччу — -2…0 °С.
Пахмурнае надвор’е, дождж з мокрым снегам, чакаюцца на працягу дня ў нядзелю, 18 лістапада. Ранкам узмоцніцца туман, бачнасць на дарозе пагоршыцца. Удзень — да +3 °С, уначы — да 1 градуса са знакам “+”.
Чакаецца мокры снег, невялікі дождж і ў панядзелак, 19 лістапада. Усходні вецер — да 7 м/с. Удзень — +1 °С, уначы — -3…-2 °С.
“НН”.