У жудасным ДТЗ у Германіі загінуў дальнабойшчык — верагодна, з Беларусі (відэа)

Источник материала:  
14.11.2018 21:23 — Разное
У жудасным ДТЗ у Германіі загінуў дальнабойшчык — верагодна, з Беларусі (відэа)
Кадр з відэа

У жудасным ДТЗ у Германіі загінуў дальнабойшчык з Беларусі, піша tut.by са слоў чытачоў.

Здарэнне адбылося 14 лістапада, паведаміла паліцыя Брандэнбурга. Фура з расійскімі нумарамі ехала ў напрамку Магдэбурга і ўрэзалася ў спадарожную фуру. Пры ўдары абедзве машыны загарэліся. 

Трэцяя фура, якая ехала ззаду, паспрабавала пазбегнуць сутыкнення, але ўрэзалася ў раздзяляльную агароджу. У гэты вялікагруз уляцеў BMW.

Фурай з расійскімі нумарамі, як мяркуецца, кіраваў грамадзянін Беларусі. Кіроўца не змог выбрацца з кабіны і загінуў. Кіроўца другой згарэлай фуры атрымаў сур'ёзныя траўмы. Яго даставілі ў лякарню на верталёце. 

←В Брестском районе трое браконьеров застрелили зубра

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика