У Бяседавіцкім ВПК вучацца таланавітыя хлапцы

Источник материала:  
13.11.2018 — Разное

— Нашы вучні — наш гонар! Яны не проста ўдзельнічаюць у разнастайных мерапрыемствах і конкурсах, прадстаўляючы нашу школу, як на раённым узроўні, так і на абласным, але і займаюць прызавыя месцы. Так, нядаўна, пасля правядзення раённага тыдня тэхнічнай творчасці “Юнацтва. Інтэлект. Будучыня” нашы рабяты Дзяніс Лаўрэнцьеў, навучэнец 11 класа, і Мікіта Северцаў, навучэнец 9 класа, сталі пераможцамі, а потым і ў вобласці годна прэзентавалі свае камп’ютарныя распрацоўкі, заняўшы другое і трэцяе месца адпаведна, — дзеліцца намеснік дырэктара Бяседавіцкага ВПК Аксана Пруднікава.
Адкуль жа ў рабят з’явіліся ідэі для камп’ютарнай творчасці? Пагутарыла з навучэнцамі і педагогамі, якія дапамагалі ім у стварэнні тэхнічных нарыхтовак. Напрыклад, Дзяніс Лаўрэнцьеў яшчэ з дзяцінства захапляўся “майнкрафтам”, і зрабіў фанацкі сайт. З часам ён стаў задумвацца аб сваіх каранях. Так з’явілася прапанова стварыць самастойны сайт “Мая вёсачка”.

У Бяседавіцкім ВПК вучацца таланавітыя хлапцы

Галоўным памочнікам юнака ў рэалізацыі творчай задумкі стала маці, настаўніца рускай мовы і літаратуры Святлана Лаўрэнцьева. Галоўнай жа мэтай дадзенай працы стала стварэнне сайта аграгарадка Бяседавічы для прыцягнення ўвагі навучэнцаў да вывучэння і захавання гісторыі і традыцый малой радзімы. Трэба адзначыць, што ва ўзроставай катэгорыі 16-21, у якую ўваходзіў Дзяніс, большая частка ўдзельнікаў — навучэнцы ліцэяў, каледжаў, якія прафесійна займаюцца стварэннем падобных праграм. Але журы ацаніла па заслугах працу нашага земляка, які з годнасцю абараніў сваё тварэнне.
— Інфармацыю для сваёй працы, у асноўным, браў на сайце раённай бібліятэкі, у кнізе “Памяць і на сайтах “Подзвіг народа”, “Памяць народа”. У дадзены момант WEB-сайт “Мая вёсачка” даступны ў Сеціве, вядзецца праца па размяшчэнні матэрыялаў на сайце, у будучым планую працягваць вывучаць, збіраць інфармацыю аб гісторыі, падзеях, знакамітых людзях, выдатных мясцінах нашага аграгарадка,- дзеліцца Дзяніс.
Камп’ютарную гульню-віктарыну “Знаўцы малой радзімы” падрыхтаваў разам са сваёй настаўніцай пачатковых класаў Нінай Каваленка і вучань 9 класа Мікіта Северцаў. Каб зрабіць тэхнічную нарыхтоўку, яны размаўлялі з жыхарамі вёскі, наведвалі бібліятэку. Сабраўшы каштоўную інфармацыю па крупінках і выбраўшы патрэбную камп’ютарную праграму, склалі 15 пытанняў з варыянтамі адказаў, прысвечаных малой радзіме. У выніку плённай працы вучня і настаўніцы — 3 месца на вобласці ў намінацыі “З чаго пачынаецца Радзіма?” (узроставая катэгорыя 12-15 гадоў).
Нягледзячы на сваю сціпласць, Мікіта даволі ўпэўнены ў сабе малады чалавек. Сярод школьных прадметаў асаблівае сяброўства ў навучэнца складваецца з матэматыкай, фізікай і інфарматыкай. Хоць і па астатніх прадметах у яго даволі высокі бал. Акрамя гэтага дзевяцікласнік з’яўляецца актыўным удзельнікам разнастайных школьных мерапрыемстваў і спартыўных спаборніцтваў. Ён прызнаўся, што дакладныя навукі адназначна стануць дамінантнымі і пры выбары далейшай прафесіі.
Што ж хочацца павіншаваць рабят, і пажадаць далейшых творчых праектаў і дасягнення ўсіх задуманных планаў.
Вольга Зайцава

←Помогли коммуналка и общественный транспорт. Нацбанк о том, почему замедлилась годовая инфляция

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика