У Азербайджане "выганялі дэманаў" і забілі да смерці 25-гадовага мужчыну

Источник материала:  
13.11.2018 12:21 — Разное
У Азербайджане "выганялі дэманаў" і забілі да смерці 25-гадовага мужчыну
Фота: Прэс-служба МУС Азербайджана

У горадзе Шабран, у Азербайджане забілі да смерці 25-гадовага псіхічна хворага. Там у здымнай кватэры было знойдзена цела жыхара Баку Мурада Салтанава.

У выніку следчых і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў устаноўлена, што злачынства здзейснена 6 асобамі. Усе яны былі дастаўлены ў аддзяленне паліцыі ў якасці падазраваных.

Падчас папярэдняга следства затрыманыя прызналі свае злачынныя дзеянні. Яны нібыта лячылі Салтанава на хаце рознымі спосабамі народнай медыцыны, нанеслі яму цяжкія цялесныя пашкоджанні, збіваючы гранатавымі прутамі пад выглядам выгнання злых сіл, пасля чаго ён сканаў. Было ўстаноўлена, што Салтанаў раней у Баку таксама атрымліваў "лячэнне" аналагічным спосабам, аднак пасля апошняга падобнага "сеансу" стан яго здароўя рэзка пагоршыўся.

У сваіх паказаньнях паліцыі затрыманыя паведамілі, што правялі над Салтанавым два сеансы "лячэння", другі сеанс доўжыўся 40 хвілін. Па іх словах, Салтанаў памёр ад пашкоджанняў пасля 40-хвіліннага збіцця гранатавымі прутамі.

meydan.tv

←Президент согласовал назначение Ивана Ребковца председателем горисполкома

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика