Зрабіць свой двор утульным імкнуцца дзеці…

Источник материала:  
13.11.2018 — Разное

Зрабіць свой двор утульным імкнуцца дзеці…У адзін з лістападаўскіх дзён надзвычай шматлюдна было на тэрыторыі двара каля пяці шматпавярховых дамоў па вуліцы Кастрычніцкай (мікорараён ПМК-51). І справа не толькі  ў тым, што ў цяперашні час там распачаўся капітальны рамонт шматкватэрнага жылога дома № 3а. На тэрыторыю свайго двара на працу выйшлі практычна ўсе мясцовыя дзеці, вучні Шаркаўшчынскай СШ № 2 ,якія з дапамогай настаўніцы біялогіі Аксаны Пачэпка ,  імкнуцца добраўпарадкаваць тэрыторыю дзіцячай пляцоўкі побач  са сваімі  жылымі  дамамі.

Яшчэ летам  юныя жыхары Шаркаўшчыны і іх педагог сталі ўдзельнікамі праекта “Добры сусед” ”, які рэалізуецца з дапамогай асветніцкай установы «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый” пры падтрымцы праграмы малых грантаў Пасольства ЗША ў Рэспубліцы Беларусь. На першым этапе праекта дзеці выйгралі  грант і для добраупарадкавання дваровай дзіцячай пляцоўкі   атрымалі невялікую грашовую суму.

А зусім нядаўна  Аксана Паўлаўна Пачэпка і  яе юныя памочнікі ўвайшлі ў лік пераможцаў праекта “Умацаванне актыўнага грамадзянства ў Браславе і Шаркаўшчыне” і для рэалізацыі сваёй ініцыятывы выйгралі яшчэ адзін грант -на  400 беларускіх рублёў. За гэтыя сродкі была змайстравана драўляная альтанка і закуплены валейбольная сетка і сеткі для футбольных варотаў, якія, безумоўна, будуць вельмі запатрабаваны  ў цёплую пару года.А самі дзеці з настаўнікамі Аксанай Паўлаўнай Пачэпка і Аляксеем Мікалаевічам Макаранка актыўна папрацавалі пасля школьных заняткаў на  тэрыторыі  двара: замацавалі валейбольную сетку, засыпалі ямы і няроўнасці на тэрыторыі двара гравіем. За гэтым заняткам і застала юных жыхароў мікрараёна карэспандэнт раённай газеты.

-Ад імя ўсіх дзяцей хачу выказаць словы ўдзячнасці начальніку ДРБУ -131 Вячаславу Васільевічу Гарбузаву і работнікам гэтай арганізацыі за прадастаўленне тэхнікі, з дапамогай якой была прагрэйдзіравана тэрыторыя месца  апдпачынку дзяцей,-   расказала карэспандэнту ініцыятар цікавага праекта ў нашым гарадскім пасёлку Аксана Пачэпка.-  Добрую справу дзяцей падтрымаў і дырэктар сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю “Аіда-плюс” Сяргей Аляксандравіч Шулейка, на прадпрыемстве якога была зроблена альтанка. За свой кошт вытворца яе пафарбаваў і ўстанавіў.

Трэба адзначыць, што ўсе асноўныя  работы на тэрыторыі двара з дапамогай настаўнікаў  выконвалі самі дзеці. Юныя ўдзельнікі праекта “Добры сусед”  імкнуцца далучыць і дарослых жыхароў дома да вырашэння агульных праблем, і самі па меры сваіх дзіцячых магчымасцяў крок за крокам імкнуцца зрабіць свой двор камфортным і ўтульным, прывабным для дзяцей і падлеткаў.Гэта ініцыятыва хлопчыкаў і дзяўчынак , безумоўна, вартая таго, каб яе падтрымалі і дарослыя. Ці хаця б з большай увагай адносіліся  да працы юных шаркаўчан. Бо на пляцоўцы, якую мясцовыя  дзеці і іх бацькі старанна  добраўпарадкоўвалі гэтым  летам, па-ранейшаму размяшчаюцца бытавыя вагончыкі для рабочых.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.Зрабіць свой двор утульным імкнуцца дзеці… Зрабіць свой двор утульным імкнуцца дзеці… Зрабіць свой двор утульным імкнуцца дзеці… Зрабіць свой двор утульным імкнуцца дзеці… Зрабіць свой двор утульным імкнуцца дзеці…

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика