Старшыня райсавета дэпутатаў Іван Рамановіч сустрэўся з жыхарамі Залесся
Ад жыхароў Залесся паступілі пытанні па стану дарог, рабоце фінансавых устаноў, якасці пітной вады, працаўладкаванні. Па ўсіх гэтых пытаннях будуць прыняты канкрэтныя рашэнні.
Жыхары аграгарадка Залессе.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван РАМАНОВІЧ просіць удзельнікаў сходу выказваць свае заўвагі, праблемы, прапановы.
З інфармацыяй аб тым, што зроблена і трэба яшчэ зрабіць выступае старшыня Залескага сельвыканкама Зянон ГРЫШКЕВІЧ.
Намеснік загадчыка цэнтральнай раённай аптэкі Ала СІНЕВІЧ тлумачыць аб далейшым лёсе будынка залескай аптэкі.
Жыхарка Залесся скардзіцца на адсутнасць у аграгарадку банкамата.
Дырэктар філіяла “Смаргоньсілікатабетон”, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Алена ЯРМАК распавядае аб тым, з якімі пытаннямі звяртаюцца да яе выбаршчыкі.
Намеснік начальніка РАНС Эдвард МІХАЛЬКЕВІЧ з мэтай бяспекі прапаноўвае жыхарам установіць дома аўтаномны пажарны апавяшчальнік.
Аб вырашэнні гаспадарчых пытанняў гаворыць кіраўнік гаспадаркі “Шутавічы-Агра” Андрэй ШУТОВІЧ.
Дырэктар Залескай СШ Канстанцін Грудзіна расказвае аб школьных справах.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.