"Хуткая" ў Віцебску ехала на выклік і трапіла ў ДТЗ (відэа)

Источник материала:  
13.11.2018 08:36 — Разное
"Хуткая" ў Віцебску ехала на выклік і трапіла ў ДТЗ (відэа)
Кадр з відэа

У Віцебску ў ДТЗ трапіў аўтамабіль хуткай дапамогі, які спяшаўся на выклік. Як паведамляе тэлеканал "Віцебск", інцыдэнт здарыўся 12 лістапада на вуліцы Гагарына. 

Медыкі спяшаліся да хворага дзіцяці: сваякі паведамілі, што ён задыхаецца. Каб хутчэй паспець, кіроўца ўключыў на аўтамабілі пробліскавыя маячкі. Аднак адно са скрыжаванняў ён праехаць не змог: у аўтамабіль медыкаў урэзаўся "Рэно. 

Паведамляецца, што за рулём "Рэно" ехаў 40-гадовы мужчына. Пасля ДТЗ яго даставілі ў лякарню.

На выклік да хворага дзіцяці адразу ж адправіўся іншы аўтамабіль "хуткай".

←Россияне поведали о тотальном обмане врачей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика