У Гомелі п'яны студэнт разграміў аўтаматычную АЗС (фота)

Источник материала:  
12.11.2018 20:03 — Разное
У Гомелі п'яны студэнт разграміў аўтаматычную АЗС (фота)
Фота: uvd.gomel.by

У Гомелі п'яны студэнт разграміў аўтаматычную АЗС. Як інфармуе прэс-служба міліцыі Гомельскай вобласці, здарэнне адбылося позна ўвечары 10 лістапада. На пульт Дэпартамента аховы паступіў выклік з аўтазаправачнай станцыі. Па словах дыспетчара, хуліган ламаў там маёмасць. Былі пашкоджаны плацёжны тэрмінал, электраправодка, заправачны пісталет. Невядомы раскідаў вогнетушыцелі і кантэйнер для смецця.

Міліцыянеры на АЗС каля тэрмінала пабачылі хлопца. Той сказаў, што не ведае, хто разграміў станцыю. Сам, нібыта, хацеў заправіць машыну, аднак на станцыі не было аўтамабіляў. Хлопец спрабаваў уцячы ад праваахоўнікаў, але быў затрыманы. Крымінальную справу распачалі па факце хуліганства. Максімальна зламысніку пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі, але ён можа атрымаць грамадскія працы ці штраф.  

Затрыманаму 18 гадоў. На момант яго асведчання канцэнтрацыя пароў алкаголя ў паветры, якое ён выдыхаў, склала амаль 2 праміле.

←Возбуждено уголовное дело по факту обрушения в торговом центре "Арена Сити"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика