У Лідзе аўтамабіль урэзаўся ў жылы дом і захрас пад гаўбцом (фота)
12.11.2018 12:34
—
Разное
Фота: mchs.gov.by
Дапамога ратавальнікаў спатрэбілася жыхару Ліды, які трапіў у ДТЗ уначы 11 лістапада, паведамляе прэс-служба МНС.
У 1:23 ночы відавочца паведаміў ратавальнікам пра ДТЗ на вуліцы Рэспубліканскай. Па яго словах, чалавеку патрабуецца дэблакаванне.
Ратавальнікі прыбылі на месца выкліку праз некалькі хвілінаў. Яны пабачылі, што "Пежо" ўрэзаўся ў жылы дом і заехаў акурат пад гаўбец пяціпавярховіка. 28-гадовы кіроўца аказаўся заціснутым у кабіне. Яго дэблакавалі з дапамогай гідраўлічнага інструменту. З разнастайнымі траўмамі мужчыну шпіталізавалі ў лякарню.
Расследаваннем здарэння займаюцца супрацоўнікі ДАІ Лідскага РАУС.