20-гадовы гоншчык загінуў у ДТЗ у Гомелі (фота, відэа)

Источник материала:  
12.11.2018 10:25 — Разное
20-гадовы гоншчык загінуў у ДТЗ у Гомелі (фота, відэа)
Фота з сацсетак

ДТЗ са смяротным вынікам адбылося ў Гомелі 11 лістапада каля прыпынку "Рамбыттэхніка". Кіроўца аўтамабіля "Рэно" не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў ліхтарны слуп. Кіроўца пры гэтым быў заціснуты на сядзенні і загінуў. Пасажыр машыны моцна пацярпеў. Ад удару ліхтарны слуп паламаўся і паваліўся.

Як удакладняе gomel.today, загінулы быў гоншчыкам, яму было толькі 20 гадоў. У сацсетках ён пазначыў апошняе месца працы — 402.by — Drag-Racing ў Беларусі.

Па словах відавочцаў, на месца здарэння адразу прыбылі супрацоўнікі МНС, ДАІ, медыкі. Ратавальнікі залілі праезную частку пенай, каб прадухіліць магчымае ўзгаранне аўтамабіля.

←7 недель на красную икру. Какие продукты к Новому году можно купить заранее

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика